У Оршы гарэў часовы будынак праваслаўнага прыходу
08.04.2017 10:30
—
Разное

Часовы будынак храма Раства Хрыстовага ў Оршы. Фота: vitpraw.by
У Оршы гарэў часовы будынак праваслаўнага прыходу храма Раства Хрыстовага, размешчаны на вуліцы Дзяржынскага. Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, пажарных выклікалі на месца здарэння 7 красавіка ў 22.21.
Агонь пашкодзіў унутранае аздабленне, скляпенне, сцены і царкоўную маёмасць. Прычына ўзгарання высвятляецца.