У Клецку на дзіцячай пляцоўцы выявілі міну часоў вайны
07.04.2017 11:32
—
Разное
Фота: vedacomspb.ru
У Клецку на дзіцячай пляцоўцы знайшлі мінамётную 50-міліметровую міну часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.
6 красавіка мясцовы 32-гадовы жыхар затэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра небяспечную знаходку.
З прылеглых шматкватэрных дамоў былі эвакуяваныя жыхары — каля 60 чалавек.
Сапёрная група, якая прыбыла на месца здарэння, вывезла міну на поле паблізу Клецка і знішчыла.