П'яны "Рамэа" скраў трактар і паехаў у суседнюю вёску прызнавацца ў каханні

Источник материала:  
06.04.2017 17:54 — Разное
П'яны "Рамэа" скраў трактар і паехаў у суседнюю вёску прызнавацца ў каханні
Фота: бомба.com

Трагікамічнае здарэнне адбылося на днях у Верхнядзвінскім раёне Віцебшчыны, паведамляе прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама

У аператыўна-дзяжурную службу міліцыі паведамілі, што на трактары МТЗ па ферме ў вёсцы Чыстопаль ездзіць п'яны трактарыст. Міліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, затрымалі мужчыну. 

Выявілася, што за рулём трактара быў беспрацоўны 36-гадовы ўраджэнец раёна. Выпіўшы, мужчына зайшоў на мясцовую малочна-таварную ферму і пабачыў там незачынены трактар. Скарыстаўшыся ключамі ў замку запальвання, ён завёў трактар і паехаў на малочна-таварную ферму ў суседняй вёсцы, да сваёй сужыцелькі. Свой учынак мужчына патлумачыў вострым жаданнем прызнацца жанчыне ў каханні. 

Цяпер на вясковага "Рамэа" пачалі крымінальную справу.

←Жилье в аренду: прописаны нормы приобретения квартир и домов в лизинг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика