У Ветцы каля газаправода адкапалі 500-кілаграмовую бомбу (фота)
06.04.2017 13:00
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Ветцы на Гомельшчыне каля газаправода адкапалі 500-кілаграмовую нямецкую авіябомбу (SD-500) часоў Другой сусветнай вайны. Адбылося гэта ўдзень 4 красавіка падчас земляных працаў.
Бомба знаходзілася на глыбіні 1,5 метра. На месца прыехалі сапёры. Ліквідаваць боепрыпас на месцы было немагчыма, паколькі быў бы пашкоджаны газаправод. Для таго, каб дастаць з ямы авіябомбу, выкарысталі аўтакран. На спецтранспарце яе адвезлі на пляцоўку ў зоне адчуджэння ў Веткаўскім раёне і знішчылі.
БЕЛТА адзначае, што гук ад моцнага выбуху быў чутны ў радыусе 20 км ад месца знішчэння боепрыпаса.