На Нямізе раварыст урэзаўся ў аўтамабілі, якія стаялі на святлафоры
05.04.2017 20:39
—
Разное
Фота: gomel.today
ДТЗ з удзелам раварыста на Нямізе ў Мінску стварыла вялікі затор у бок Опернага тэатра. Як паведамляе БЕЛТА са словаў старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска Анастасіі Радзько, раварыст урэзаўся ў аўтамабілі, якія стаялі на святлафоры.
Ён рухаўся па праезнай частцы паміж крайняй правай і сярэдняй паласой. Паводле папярэдняй інфармацыі, спярша раварыст зачапіў адну машыну, а потым урэзаўся ў другую.
Аўтамабілі пры здарэнні атрымалі механічныя пашкоджанні. Прынамсі, у аднаго з іх разбітая шыба і пашкоджаныя пярэднія пасажырскія дзверы.
Раварыст пры інцыдэнце сур'ёзных траўмаў не атрымаў.