У Гатаве пад Мінскам канфлікт маладых людзей скончыўся забойствам (відэа)
05.04.2017 13:02
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Fotolia
У пасёлку Гатава пад Мінскам канфлікт маладых людзей скончыўся забойствам. Як інфармуе першы намеснік начальніка Мінскага РУУС Сяргей Карась, здарэнне адбылося позна ўвечары 2 красавіка. На Металургічнай вуліцы размова паміж прахожым і трыма маладымі людзьмі на тэму “дай закурыць” скончылася сутычкай. У прахожага паляцелі камяні, а ён дастаў нож, якім і нанёс смяротнае раненне аднаму з хлопцаў. Той памёр па дарозе ў бальніцу. Міліцыя шукае зламысніка. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Забойства” (арт. 139 КК).