Вызначаны ўсе ўдзельнікі паўфінала конкурса "Мова. Музыка.Футбол"

Источник материала:  
05.04.2017 11:12 — Разное

Па завяршэнні галасавання заўзятараў і апытання журы сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі паўфінала конкурса «Мова. Музыка. Футбол».

У першым туры адбывалася інтэрнэт-галасаванне футбольных заўзятараў, а таксама галасаванне прафесійнага журы. На чарзе вынікі галасавання ад музычнай часткі нашага журы — Арцёма Лук’яненкі з гурту Naviband і Алеся-Францішка Мышкевіча з гурту «The Superbullz».


Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Арцём Лук’яненка

1. Cталiца Маrsа — «На футболе»

Песня створаная для таго, каб перамагчы. Тут ёсць усё: правільныя словы, запамінальны прыпеў, правільна пабудаваная музыка. Спадабаўся вакал, аранжыроўка. Адчуваецца, як яна будзе гучаць на стадыёне, а гледачы з задавальненнем будуць рабіць хвалю.

2. Міп-бэнд — «Будзеш першым!»

Мэта гэтай песні - крыху супакоіць гледачоў і даць трохі адпачыць ад яркіх футбольных уражанняў пасля матчу, паслухаць гэтую песню і з пазітывам пайсці дадому, таму што твая каманда перамагла. Ці, наадварот, перад матчам наладзіць усіх на баявы настрой і на дакладную перамогу.

3. Ferris Wheel — «Заўсёды наперад!»

Добры настрой у песні, дакладна павінна закаціць як спартоўцам, так і гледачам. У любой справе павінен заставацца такі дэвіз, які прыдумалі рабяты: заўжды наперад і ніколі назад.

4. Mashin' Gun — «Першы!»

Добрая праца, вартая ўвагі. Жаночы вакал, моцная гітара, песня вельмі падобная на самы сапраўдны матч, напружаную барацьбу за першае месца.

5. Антон Шахорскі - «Сонца»

Адчуваецца, што песня класная. Выканаўцу можна і трэба падпяваць! Але вялікі мінус — гэта акустычная версія. Мяркую, калі хутка зрабіць «смачную» аранжыроўку, песня можа пазмагацца і за першае месца.

6. Laurynienka — «Гэй, малады!»

Якая моц! Гэтую песню можна даваць паслухаць любому нашаму спартсмену, перамога будзе гарантавана.

7. Хведар Грувіч — «Пераможная»

Добрая і вясёлая песня з трывожнай канцоўкай. Здаецца, не атрымаўся фокус на ідэю самой песні, а так пераможная.

8. Ліс і Лес — «Крывічы»

Самабытны трэк. Я б ставіў яго, калі футбалісты пачынаюць выходзіць на поле.

9. Сразу Май — «Небасхiл»

Вельмі прыемная на слых песня. Але, мне здаецца, не зусім для спартыўных мерапрыемстваў. На канцэрце я б з задавальненнем яе паслухаў.

10. Адась Грыневіч-Матафонаў - «Перамога»

Проста не адчулася нешта. Не магу сказаць, што тут не так, проста бывае, што песня не атрымалася.

11. Кацярына Блоцкая — «Пераможам!»

Песні пад гітару заўжды рвуць душу, адчуваецца шчырасць. Але, на жаль, не фармат для гэтага конкурса.

Алесь-Францішак Мышкевіч:

1. Кацярына Блоцкая — «Пераможам!»

Дае ўпэўненасці у правую справу, годнасць, гонар і перамогу без кампрамісаў!

2. Ferris Wheel — «Заўсёды наперад!»

Можна смела ісці наперад і не хвалявацца, перамога за намі!

3. Laurynienka — «Гэй, малады!»

Лепшая песня для ўсіх аматараў фанаў футболу на «выязды»! Можна сказаць, адчуваецца моц нашага клубу!

4. Адась Грыневіч-Матафонаў - «Перамога»

Цудоўна разам спяваць у дарозе, ехаўшы ў поўным цягніку фанатаў, дзе адчуваецца маладосць і сяброўства!

5. Міп-бэнд — «Будзеш першым!»

Заспяваць ўсеагульна пасля пераможнага матча ў святочных скоках.

6. Mashin' Gun — «Першы!»

Узбуджае настрой на перамогу перад адказнай гульнёй!

7. Cталiца Маrsа — «На футболе»

Хітовая, файная. Так кажучы, добрае надвор’е для гульні у футбол.

8. Ліс і Лес — «Крывічы»

Спяваем разам на вялікатысячным стадыёне.

9. Сразу Май — «Небасхiл»

Не зусім, мякка кажучы, адпавядае футбольнай тэматыцы, але можа наладзіць на някепскую гульню

10. Хведар Грувіч — «Пераможная»

Адпавядае футбольнай тэматыцы, але на невялікую кампанію, для сяброў з футзалу напрыклад.

11. Антон Шахорскі - «Сонца»

Шчырая аўтарская песня, для аматараў спорту увогуле. Падыдзе да спартоўцаў.

Нагадаем, раней сваім меркаваннем падзяліліся тры прадстаўнікі футбольнай грамадскасці: паўабаронца мінскага «Дынама» Арцем Быкаў, тэлекаментатар і намеснік дырэктара дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ Дзмітрый Герчыкаў ды рэдактар SPORT.TUT.BY Кірыл Клімянкоў.

Вынiкi галасавання журы:

Cталiца Маrsа — 48 (11 балаў у залiк).

Laurynienka — 41 (10).

Міп-бэнд — 40 (9).

Mashin' Gun — 39 (8).

Ferris Wheel - 33 (7).

Сразу Май — 27 (6).

Антон Шахорскі - 22 (5).

Адась Грыневіч-Матафонаў - 21 (4).

Кацярына Блоцкая — 20 (3).

Ліс і Лес — 20 (3).

Хведар Грувіч — 19 (1).

У апытанцы чытачоў галасы размеркаваліся наступным чынам:

Cталiца Маrsа — 18% (11 балаў у залiк).

Laurynienka — 17% (10).

Антон Шахорскі - 13% (1023) (9).

Міп-бэнд — 13% (992) (8).

Кацярына Блоцкая — 11% (7).

Mashin' Gun — 10% (6).

Хведар Грувіч — 6% (5).

Ліс і Лес — 5% (4).

Адась Грыневіч-Матафонаў - 4% (3).

Ferris Wheel — 2% (2).

Хведар Грувіч — 1% (1).

Выніковая табліца конкурса выглядае так:

Сталица Марса — 22.

Laurynienka — 20.

Міп-бэнд — 17.

Mashin' Gun — 14.

Антон Шахорскі — 14.

Кацярына Блоцкая — 10.

Ferris Wheel — 9.

Ліс і Лес — 7.

Адась Грыневіч-Матафонаў — 7.

Сразу Май — 7.

Хведар Грувіч — 6.


13 красавіка адбудзецца першы паўфінал. У ім прымуць удзел Кацярына Блоцкая, Laurynienka i «Міп-бэнд».

У якасці запрошанага госцю на сцэну выйдзе гурт «The Superbullz». Нагадаем, што лідар гурту — Алесь-Францішак Мышкевіч з’яўляецца адным з сябраў журы конкурсу.

Імпрэза пройдзе ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная 33). Пачатак, а 19 гадзіне. Кошт квітка — 5 рублёў. Квіткі можна набыць на ўваходзе ў кавярню.

Даведкі па тэлефоне: +375259969376.

Другі паўфінал пройдзе 27 красавіка. У ім прымуць удзел «Сталица Марса», Антон Шахорскі i «Mashin' Gun».

Па выніках канцэртных выступаў напрыканцы кожнага з двух мерапрыемстваў журы разам з гледачамі вызначаць фіналістаў. Два фіналісты і пазмагаюцца за галоўныя прызы.

Пераможцу вызначыць пашыраны склад журы з футбалістаў, музыкаў, музычных крытыкаў, вядомых людзей Беларусі, якія на камеру будуць агучваць свой выбар. Відэа з вызначэннем пераможцы ўсе ўбачаць на святочным канцэрце.

Пераможцы, прызёры і ўладальнікі спецыяльных прызоў будуць абвешчаны на вялікім фінальным канцэрце, які пройдзе напрыканцы траўня. Акрамя выступлення пераможцаў і запрошаных зорак, на мерапрыемстве адбудзецца прэм’ера кліпа для лепшай песні і прэзентацыя музычнай складанкі «Мова — Музыка — Футбол» з песнямі па-беларуску прысвечанымі футболу, якія стварылі беларускія музыкі за 26 гадоў незалежнасці Беларусі.

←Полтора миллиарда просмотров на youtube: фестиваль с участием видеоблогеров пройдет в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика