Уначы каля Мсціслаўя Volkswagen Golf заляцеў пад трактар з плугамі (фота)

Источник материала:  
05.04.2017 08:46 — Разное
Уначы каля Мсціслаўя Volkswagen Golf заляцеў пад трактар з плугамі (фота)
Фота: 112.by

У Мсціслаўскім раёне Volkswagen Golf заляцеў пад трактар МТЗ-3022 з плугамі. Здарэнне адбылося каля 3.30 начы 5 красавіка на аўтадарозе Мсціслаўе — Крычаў. Як інфармуе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці, у легкавіку, які апынуўся пад навяснымі плугамі, былі заблакаваныя трое мужчын. Іх вызвалілі ратавальнікі і перадалі медыкам. Усе пацярпелыя знаходзяцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі, іх асобы высвятляюцца.

Адзначаецца, што трактарыст не пацярпеў. ДАІ праводзіць расследаванне абставінаў ДТЗ.

←Чемпион России по рукопашному бою погиб при взрыве метро в Санкт-Петербурге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика