5 красавіка ў Беларусі абяцаюць да 19 градусаў цяпла

Источник материала:  
04.04.2017 13:33 — Разное
5 красавіка ў Беларусі абяцаюць да 19 градусаў цяпла
Фота: belnovosti.by

Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 5 красавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы ападкаў на прагназуецца. Зранку і ўдзень пераважна ў паўднёвых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Таксама ўначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман.

Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёвы 2-7 метраў за секунду. 
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 1 да 7 цяпла. Удзень сіноптыкі прагназуюць +13...+19 градусаў.

←Теракт в Петербурге: кто исполнитель и какие есть версии?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика