У Мінску на 40 хвілін закрывалі станцыю метро “Трактарны завод”
03.04.2017 15:22
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: Twitter
У Мінску на 40 хвілін закрывалі станцыю метро “Трактарны завод”. Прычынай стаў заплечнік, які знайшлі на платформе.
Як інфармуе прэс-служба Мінскага метрапалітэна, здарэнне адбылося ў 14.07. Быў выкарыстаны лакалізатар выбуху “Фантан”. На месца прыязджалі сапёры, якія праверылі заплечнік. У ім былі толькі асабістыя рэчы. У 14.47 станцыю адкрылі для пасажыраў.