У аўторак у Беларусі чакаецца да +15 градусаў
03.04.2017 13:55
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі ў аўторак, 4 красавіка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы і зранку ў асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць туман. Вецер будзе няўстойлівы — 3-8 метраў за секунду.
Уначы будзе ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль. Удзень сіноптыкі абяцаюць да 9-15 градусаў цяпла, а па паўднёвым захадзе — да +17.