Буйная электрааварыя пакінула на 7 гадзінаў без святла тры раёны Міншчыны
03.04.2017 09:03
—
Разное

Фота: promfin-energo.com
635 населеных пунктаў Вілейскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў Міншчыны засталіся без святла 2 красавіка, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Звесткі пра адключэнне электрычнасці зявіліся ў 15.15. Без электраэнергіі засталіся больш за 17тысяч жылых дамоў, амаль 67 тысяч чалавек, 11 кацельняў і 5 водазабораў.
Прычынай аварыі стала пашкоджанне секцыйнага алейнага выключальніка на падстанцыі "Вілейка".
Каб вярнуць электрычнасць, былі выкарыстаныя 16 перасоўных генератараў, у тым ліку 4 генератары МНС. Аднавіць падачу электраэнергіі спажыўцам удалося толькі праз сем гадзінаў — у 22.14.
Прычына пашкоджання выключальніка на падстанцыі высвятляецца.