У Рэчыцкім раёне ў пенсіянеркі скралі дом на лецішчы
31.03.2017 07:43
—
Разное
Здымак з архіву.
У Рэчыцкім раёне каля вёскі Дзеражня ў пенсіянеркі скралі дом на лецішчы. Ад драўлянай аднапавярховай пабудовы агульнай плошчай каля 20 квадратных метраў застаўся толькі падмурак. Злодзеі пакінулі ўсе хатнія рэчы, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў. Паводле яго слоў, пенсіянерка не была на лецішчы з лістапада мінулага года. Знікненне дома нядаўна заўважыла яе суседка. Сведкі кажуць, што ў канцы лютага ён яшчэ быў на месцы.
Міліцыя шукае зламыснікаў. Па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа.