Мінскія міліцыянты раскрылі забойства за тры гадзіны
Фота: vsr.mil.by
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска па гарачых слядах раскрылі асабліва цяжкае злачынства. Як паведамляе афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка, злачынства ўдалося раскрыць на працягу трох гадзін.
У міліцыю затэлефанаваў мужчына і паведаміў, што ён з таварышам выпіваў з двума малазнаёмымі мужчынамі, а потым гэтыя людзі збілі іх. Ачомаўшыся, мужчына пабачыў, што яго таварыш не падае прыкметаў жыцця. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць 53-гадовага мужчыны.
Міліцыянты аператыўна затрымалі двух мужчын 19 і 26 гадоў. Абодва яны непрацуючыя, якія раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за рабаванні і крадзяжы. Цяпер на іх пачалі крымінальную справу за забойства.