У аўтааварыі пад Мінскам пацярпелі пяць чалавек
30.03.2017 11:19
—
Разное
Фота: obyektiv.press
Каля пасёлку Самахвалавічы пад Мінскам у аўтааварыю трапіў мікрааўтобус "Мерсэдэс" з пасажырамі, паведамляе прэс-служба МУС.
Здарэнне адбылося ўвечары 29 сакавіка ў 20.40. За рулём мікрааўтобуса быў 38-гадовы жыхар Баранавічаў. Кіроўца выбраў няправільную хуткасць і сутыкнуўся з грузавой машынай "МАН", якая рухалася ў спадарожным напрамку.
Пры аварыі пацярпеў не толькі кіроўца, але і пасажыры. Гэта тры жыхары Баранавічаў — 47-і, 38-і і 21 года, а таксама 52-гадовая жыхарка Мінска. Усе яны былі змешчаныя ў лякарню.