У апошні дзень сакавіка ў Беларусі будзе дождж і парывісты вецер

Источник материала:  
30.03.2017 12:30 — Разное
У апошні дзень сакавіка ў Беларусі будзе дождж і парывісты вецер
Фота: БЕЛТА

31 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, уначы — з праясненнямі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Уначы пераважна па заходняй палове краіны, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 6-11 метраў за секунду, парывы — да 14 метраў за секунду, у асобных раёнах будуць парывы ​​да 15-18 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад нуля да 5 градусаў марозу. Удзень будзе +3...+9, па паўднёвым захадзе — 10-16 градусаў вышэй за нуль.

←"Тотальный диктант" в Беларуси: площадки и "диктаторы"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика