У Рэчыцкім раёне на рабочага звалілася труба. Фота

Источник материала:  
29.03.2017 17:15 — Разное
У Рэчыцкім раёне на рабочага звалілася труба. Фота
Фота: dneprovec.by

У Рэчыцкім раёне на рабочага звалілася труба. Здарэнне адбылося 27 сакавіка на буравой свідравіне “Надзвінская”. Мужчына, памочнік бурыльшчыка, атрымаў цяжкія траўмы, яго шпіталізавалі ў траўматалогію раённай бальніцы. Стан пацярпелага ацэньваецца як здавальняючы.

Праверку па факце атрымання вытворчай траўмы праводзіць Рэчыцкі раённы аддзел Следчага камітэта. Высветлілася, што труба ўпала падчас рамонту свідравіны “у выніку самаадвольнага адкрыцця створкі элеватара”. Сярод версій прычын здарэння — “няспраўнасць абсталявання і парушэнне тэхнікі бяспекі самімі работнікамі", піша газета "Дняпровец".

←Фанаты разочарованы: Paramount решила не продолжать франшизу "Терминатор"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика