З'явілася відэа пагоні, у якой ўдзельнічалі каля дзясятка машын ДАІ

Фота: abw.by
Агенцтва БЕЛТА апублікавала відэаздымкі пагоні з удзелам дзясятка машын ДАІ, якая адбылася ў Мінску.
Як паведамляла Еўрарадыё, аўтамабіль, у якім былі 19-гадовая дзяўчына і 17-гадовы хлопец, уцякаў ад міліцыянтаў з праспекта Прытыцкага праз Сухарава, кальцавую, Партызанскі праспект і Магілёўскую шашу. Праз нейкі час аўто развярнулася і на вялізнай хуткасці зноў паехала ў Мінск, на Партызанскі праспект. Пасля гэтага BMW праехала да праспекта Незалежнасці і паехала ў бок Серабранкі.
За горадам даішнікі стралялі па колах, але кіроўца спрабаваў збіць службовае аўто. Пры пагоні пацярпелі два аўтамабілі ДАІ. Уцякач спыніўся сам, калі кіроўца не справіўся з кіраваннем і стукнуўся аб бардзюр, збіў дарожны знак, разбіў лабавую шыбу.
Паведамляецца, што хлопец і дзяўчына мяняліся за рулём. Хлопец быў цяпрзы, а дзяўчына — не. Абоіх затрымалі.