"Жартаўнік" з пісталетам-запальнічкай забраў у мінчукоў барсетку

Источник материала:  
28.03.2017 15:12 — Разное
"Жартаўнік" з пісталетам-запальнічкай забраў у мінчукоў барсетку
Фота: minsknews.by

Каля першай гадзіны ночы 28 сакавіка ў аператыўна-дзяжурную службу Першамайскага РУУС Мінска паступіла паведамленне пра невядомага мужчыну, які пагражае зброяй, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвынканкама

Як выявілася, два хлопцы сядзелі ў сваёй машыне каля дома №2 па вуліцы Шафарнянскай. Да іх падыйшоў мужчына і папрасіў цыгарэту. Атрымаўшы цыгарэту, мужчына выкінуў яе і папрасіў яшчэ адну. У другой цыгарэце хлопцы яму адмовілі, тады мужчына дастаў з-пад адзення прадмет, падобны да пісталета, і пачаў ім пагражаць. У момант, калі зламыснік схаваў прадмет, хлопцы разбегліся ў розныя бакі і выклікалі міліцыю.

Міліцыянты, якія прыбылі на выклік, высветлілі, што з машыны знікла барсетка з асабістымі рэчамі. Мужчыну затрымалі па гарачых слядах: пры ім знайшлі і барсетку і так званы "пісталет". Гэта апынулася запальнічка, якая вельмі нагадвае рэальную агнястрэльную зброю. Зламыснікам аказаўся жыхар Расійскай Федэрацыі.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

←Политолог: если мы потеряем интернет, мы потеряем молодежь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика