У Мінску ратавальнікі вызвалялі галаву дзіцяці з пластыкавага гаршчка
28.03.2017 07:56
—
Разное
![У Мінску ратавальнікі вызвалялі галаву дзіцяці з пластыкавага гаршчка](http://www.21.by/pub/news/2017/03/1490687917684991.jpg)
Фота: 112.by
У Мінску ратавальнікі вызвалялі галаву дзіцяці з пластыкавага гаршчка. Здарэнне адбылося раніцай 26 сакавіка. Супрацоўнікі МНС выехалі ў кватэру ў жылым доме па праспекце Ракасоўскага.
Высветлілася, што аднагадовы хлопчык засунуў галаву ў гаршчок і не змог яе адтуль дастаць. Не дапамаглі яму і сваякі. Ратавальнікам спатрэбілася некалькі хвілін, каб вызваліць галаву дзіцяці з палону. Хлопчык не пацярпеў, інфармуе прэс-служба сталічнага МНС.