У Мінску і за горадам была пагоня за BMW, пашкоджаныя дзве машыны ДАІ

Источник материала:  
28.03.2017 09:53 — Разное
У Мінску і за горадам была пагоня за BMW, пашкоджаныя дзве машыны ДАІ
Фота: abw.by

Уначы 28 сакавіка ў Мінску даішнікі пераследавалі BMW. Пагоня пачалася на вуліцы Еўфрасінні Полацкай, працягнулася ў Сухараве, а пасля праз кальцавую і Партызанскі праспект выйшла на магілёўскую шашу. Праз нейкі час легкавік развярнуўся і на вялізнай хуткасці зноў паехаў у Мінск, на Партызанскі праспект, інфармуе сайт abw.by са слоў відавочцаў.

Да пагоні далучаліся ўсё новыя экіпажы ДАІ. Каля ўнівермага "Беларусь" парушальнік закрануў адну машыну ДАІ. Пагоня працягвалася па вуліцы Ванеева, праспекце Ракасоўскага, па Трасцянецкай, Леніна, Энгельса. Аўтамабіль амаль даехаў да праспекта Незалежнасці, развярнуўся і паехаў у бок Серабранкі. Даішнікі стралялі па легкавіку, прастрэлілі заднія колы. На Смаленскай вуліцы BMW удалося спыніць, аўтамабіль выляцеў на тратуар. У салоне знаходзіліся хлопец і дзяўчына, іх затрымалі.

Вядома, што агулам у пагоні ўдзельнічалі больш за дзясятак аўтамабіляў ДАІ. Два з іх атрымалі пашкоджанні.

←В Беларусь пытались ввезти оружие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика