П'янага расіяніна знялі з цягніка "Калінінград — Масква", ён абражаў памежнікаў

Источник материала:  
24.03.2017 15:50 — Разное
П'янага расіяніна знялі з цягніка "Калінінград — Масква", ён абражаў памежнікаў
Фота: ria.ru

П'янага 62-гадовага расіяніна знялі з цягніка "Калінінград — Масква". Здарэнне адбылося 22 сакавіка на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску "Гудагай". Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, падчас пашпартнага кантроля жыхар Калінінграда стаў абражаць смаргонскіх памежнікаў і не захацеў паказаць свой пашпарт. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення — у яго крыві выявілі 1,23 праміле алкаголя.

Беларускія памежнікі затрымалі расіяніна. У яго адносінах склалі адміністрацыйныя пратаколы за абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў і за парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу. Парушальніку пагражае штраф — да 1150 беларускіх рублёў.

←Средняя зарплата белорусов в феврале упала на 4,2 рубля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика