У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +12
23.03.2017 14:49
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 24 сакавіка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Уначы пераважна па поўдні краіны пройдуць дажджы. Зранку і ўдзень у многіх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер ноччу слабы, днём пераменных напрамкаў 5-10 метраў за секунду.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад -1 да +5 градусаў, удзень чакаецца 6-12 вышэй за нуль.