У Бярозаўскім раёне фура знесла рамку BELTOLL
23.03.2017 15:54
—
Разное

Фота: gaibrest.by
У Бярозаўскім раёне Брэстчыны ў аварыю трапіла фура "Volvo". Здарэнне адбылося 22 сакавіка каля 22.40.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай ДАІ, за рулём седлавога цягача быў 47-гадовы жыхар Белазёрска. Паводле папярэдняй версіі, мужчына заснуў за рулём. У выніку аўтамабіль з'ехаў у прыдарожны кювет і сутыкнуўся з рамкай сістэмы электроннага збору аплаты за праезд BelToll.
Пры ДТЗ пацярпелі толькі рамка і сам аўтамабіль. Кіроўца абыйшоўся без траўмаў.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.