Салігорац праверыў запалкай злучэнне газавага балона
20.03.2017 10:03
—
Разное
Фота: ltddash.by
Удзень 18 сакавіка ратавальнікі Салігорскага раёна атрымалі паведамленне, што ў лякарню трыпіў мужчына з вёскі Доўгае з тэрмічнымі апёкамі.
Як выявілася, салігорац падлучыў газавы балон да рэдуктара газавай арматуры, а потым вырашыў запаленай запалкай праверыць герметычнасць злучэння. У выніку адбылася ўспышка газапаветранай сумесі.
Мужчына атрымаў апёкі твару, абедзвюх рук 3-4-й ступені (10% цела) і быў шпіталізаваны. Паведамляецца, што ён знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.