У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег
17.03.2017 17:30
—
Разное
Фота: БЕЛТА
18 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку месцамі магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, парывы — да 14 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра чакаецца ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра пакажа 3-9 вышэй за нуль.