У Барысаве пажар адбыўся на месцы будаўніцтва царквы
16.03.2017 11:41
—
Разное
Фота: ex-press.by
15 сакавіка ў 8.25 барысаўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар. У мікрараёне Лядзішча гарэў чыгуначны металічны вагон, які выкарыстоўваўся ў якасці часовага прыходу на тэрыторыі будаўніцтва храма святога велікамучаніка Георгія Пераможцы.
Як інфармуе прэс-служба МНС, агонь пашкодзіў ўнутранае аздабленне вагончыка на плошчы 30 кв. метраў, сцены памяшкання закураныя.
Пацярпелых пры здарэнні няма. Прычына пажару высвятляецца.