У Ляхавіцкім раёне гарэла піларама
15.03.2017 10:41
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
Зранку а 5-й гадзіне 14 сакавіка ляхавіцкіх ратавальнікаў выклікалі на пажар, які адбыўся ў будынку піларамы ў вёсцы Зубялевічы.
Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі, што ўнутры цаглянай пабудовы распаўсюджваўся агонь, перадае прэс-служба ратавальнікаў. У будынку былі 5 дрэваапрацоўчых станкоў і 15 кубаметраў драўлянай прадукцыі.
Ратавальнікам удалося пагасіць пажар. Агонь пашкодзіў дах будынка на плошчы 130 кв.м і адзін дрэваапрацоўчы станок. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.