У Столінскім раёне знайшлі цела зніклай тры месяцы таму шматдзетнай маці
15.03.2017 11:49
—
Разное

Фота: tut.by
У Столінскім раёне Брэстчыны праваахоўнікі знайшлі цела жанчыны, зніклай тры месяцы таму. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Дучэнка.
35-гадовая шматдзетная маці з вёскі Струга знікла ў снежні 2016 года. Паведамляецца, што жанчына ўвечары вярталася з працы на малочна-таварнай ферме, але дадому не з'явілася. Яе цела без прыкметаў гвалтоўнай смерці дасталі з возера Яцень каля вёскі Ямнае.
Цяпер эксперты высвятляюць прычыну гібелі жанчыны.
Жанчына адна выхоўвала дзвюх дачок і двух сыноў. Дзяцей часова змясцілі ў сацыяльна-педагагічны прытулак у працоўным пасёлку Рэчыца.