У ДТЗ у Брэсце пацярпела двухгадовае дзіця
Фота: gaibrest.by
Двухгадовая дзяўчынка трапіла ў аўтааварыю, якая адбылася ўвечары 11 сакавіка ў Брэсце.
Як інфармуе gaibrest.by, у ДТЗ трапілі аўтамабілі "Фіят Паліа" і "Фальксваген Шаран". 29-гадовая брэстаўчанка на "Фіяце" ехала па праспекце Машэрава і збіралася павярнуць налева на вуліцу Леніна на дазвольны сігнал святлафора. У салоне яе аўтамабіля на заднім сядзенні знаходзілася двухгадовая дачка ў бескаркасным дзіцячым крэсле.
Пры павароце жанчына не саступіла дарогу і ўрэзалася ў "Фальксваген", які ехаў насустрач па праспекце Машэрава на дазвольны сігнал святлафора. За рулём гэтага аўтамабіля быў 31-гадовы брэстаўчанін.
Пры аўтааварыі дзяўчынка атрымала траўмы. Пасля меддапамогі дзіця адпусцілі дадому. Потым па меддапамогу звярнулася мама дзяўчынкі. Цяпер яна знаходзіцца ў лякарні.
ДАІ выявіла, што абое кіроўцы былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Дарэчы, стаж кіроўцы ў жанчыны складае ўсяго 2,5 месяца.