У Мінску міліцэйскі аўтамабіль паехаў на чырвонае святло і ўчыніў ДТЗ (відэа)
13.03.2017 07:15
—
Разное
![У Мінску міліцэйскі аўтамабіль паехаў на чырвонае святло і ўчыніў ДТЗ (відэа)](http://www.21.by/pub/news/2017/03/1489382314361818.jpg)
Скрыншот з відэа YouTube
У Мінску міліцэйскі аўтамабіль паехаў на чырвонае святло і ўчыніў дарожна-транспартнае здарэнне. Адбылося гэта ў нядзелю на скрыжаванні вуліц Ясеніна і Рафіева. На відэа, якое з'явілася на YouTube, добра бачны момант сутыкнення міліцэйскай машыны з легкавіком. Дарэчы, далей па ходу яе руху вуліцу пераходзілі людзі.