На пажары ў Пухавіцкім раёне загінуў мужчына, яго жонка і сын пацярпелі (фота)

Источник материала:  
11.03.2017 10:54 — Разное
На пажары ў Пухавіцкім раёне загінуў мужчына, яго жонка і сын пацярпелі (фота)
Фота: МНС

Пажар з гібеллю чалавека адбыўся ўдзень 10 сакавіка ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Узгаранне пачалося ў кватэры аднаго з мясцовых пяціпавярховікаў. На момант прыбыцця пажарных з вокнаў кватэры на першым паверсе ішоў дым. Выратавальнікі вывелі з памяшкання гаспадыню, жанчыну 1952 года нараджэння, а таксама яе 44-гадовага сына. Жанчына атруцілася прадуктамі гарэння, яе сын атрымаў апёкі твару 1-3 ступені.

Пазней у пакоі на ложку знайшлі мёртвым гаспадара кватэры, мужчыну 1951 года нараджэння.

Падчас ліквідацыі пажару з бліжэйшых кватэр эвакуявалі 9 чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей. Ніхто не пацярпеў.

Агонь знішчыў маёмасць у жылым пакоі, астатнія памяшканні пашкоджаныя прадуктамі гарэння. Прычына пажару высвятляецца, перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

З пачатку года ў сталічным рэгіёне адбылося ўжо 247 пажараў, на якіх загінула 28 чалавек, а 9 былі траўмаваныя.

На пажары ў Пухавіцкім раёне загінуў мужчына, яго жонка і сын пацярпелі (фота)

На пажары ў Пухавіцкім раёне загінуў мужчына, яго жонка і сын пацярпелі (фота)

←Спортобзор: "Лига чемпионов", биатлон в Финляндии и "Золотая шайба"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика