У Мінску патануў мужчына, які пераходзіў вадаём па лёдзе

Источник материала:  
10.03.2017 17:46 — Разное
У Мінску патануў мужчына, які пераходзіў вадаём па лёдзе
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Мінску патануў мужчына, які пераходзіў вадаём па лёдзе. Здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны 10 сакавіка на Сляпянскай воднай сістэме недалёка ад дома № 18 па вуліцы Шчатоўка. Мужчына, якому было каля 40 гадоў, ішоў у краму і вырашыў скараціць шлях. Трагедыя адбылася, калі ён вяртаўся дахаты.

Пра тое, што мужчына праваліўся пад лёд, ратавальнікам паведамілі відавочцы. Калі пацярпелага выцягнулі з вады, было ўжо запозна, выратаваць яму жыццё не ўдалося, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

←Доходы населения за февраль не индексируются

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика