У Вілейцы міліцыянеры сустрэлі на вуліцы двух аголеных хлопцаў
10.03.2017 18:02
—
Разное

Здымак з архіву.
У Вілейцы міліцыянеры сустрэлі на вуліцы двух аголеных хлопцаў, якія ішлі з дзяўчатамі. Здарэнне адбылося на прафесійнае свята міліцыі. Распрануўшыся дагала, нецвярозыя хлопцы гулялі па вуліцах горада. А пачалося ўсё са спрэчкі на "слабо". Маладыя людзі паспрачаліся, што змогуць распрануцца дагала і ў такім выглядзе прайсціся па горадзе. Што і зрабілі, піша "Рэгіянальная газета".
Хлопцы былі затрыманыя. Пакуль не вядома, што ім пагражае — адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць, распавяла намеснік начальніка вілейскага РАУС Кацярына Млечка.