У Пружанах пенсіянер памёр пасля двайнога наезду
10.03.2017 10:39
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Жыхар Пружанаў загінуў пасля двайнога наезду. ДТЗ адбылося 9 сакавіка каля 20.20.
Як паведамляе МУС, пружанскі пенсіянер ехаў на ровары і трапіў пад аўтамабіль "ДАФ", якім кіраваў жыхар Баранавічаў. Пасля першага ДТЗ раварыст трапіў пад "Фальксваген", якім кіраваў жыхар вёскі Шэні.
Пацярпелага пенсіянера даставілі ў лякарню, аднак выратаваць яго не ўдалося. Каля 21.05 мужчына памёр.