У Салігорскім раёне футбольная брама ўпала на хлопчыка, ён загінуў

Источник материала:  
09.03.2017 13:43 — Разное
У Салігорскім раёне футбольная брама ўпала на хлопчыка, ён загінуў
Здымак з архіву.

У Салігорскім раёне футбольная брама ўпала на 12-гадовага хлопчыка, ён загінуў. Сведкі кажуць, што ён павіс на металічнай канструкцыі і пачаў яе разгойдваць. Брама ўпала, дзіця загінула ад атрыманых траўмаў, інфармуе сайт mlyn.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяну Беланог.

Паводле яе слоў, здарэнне адбылося ўдзень 8 сакавіка на стадыёне Чырвонаслабодскай школы, дзе гуляла кампанія падлеткаў. Іншыя хлопцы не пацярпелі.
 
Следчы камітэт праводзіць даследчую праверку па факце смерці падлетка. У яе рамках прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, апытаныя відавочцы.

←Лукашенко подписал распоряжение о финансировании строительства взлетно-посадочной полосы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика