Беларускія памежнікі затрымалі расіяніна з рэвальверам (фота)
09.03.2017 10:21
—
Разное
Фота: brest.customs.gov.by
Супрацоўнікі Брэсцкай мытні затрымалі расіяніна з рэвальверам "Smith&Wesson Combat Second". Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост". Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, замежнік ехаў на аўтамабілі "Мерседэс-Бенц" з Германіі. Агулам у яго беларускія мытнікі знайшлі 124 патроны. Перад гэтым падчас апытання мужчына сцвярджаў, што ў яго няма ніякіх тавараў, абмежаваных ці забароненых для перамяшчэння праз мяжу.
Рэвальвер адправілі на балістычную экспертызу, якая засведчыла, што ён прызначаны для стральбы патронамі, знойдзенымі ў аўтамабілі. Распачатая крымінальная справа. Грамадзянін Расіі затрыманы.