Два рыбакі праваліліся пад лёд у Бярозаўскім раёне
Фота: sb.by
У Бярозаўскім раёне Брэстчыны 4 сакавіка здарыліся два аднатыпныя інцыдэнты з рыбакамі: яны праваліліся пад лёд, піша sb.by.
У 16.50 ратавальнікам паведамілі, што пад лёд праваліўся рыбак на вадасховішчы Сялец. Літаральна праз паўгадзіны такое ж самае паведамленне прыйшло з возера Чорнага блізу вёскі Хрыса.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, на вадасховішчы Сялец мужчына тануў за 350 метраў ад берага. Каб выцягнуць яго, ратавальнікі скарысталіся выратавальнай дошкай.
Выявілася, што гэта 69-гадовы пенсіянер з Бярозаўскага раёна. Яго даставілі ў рэанімацыю Бярозаўскай цэнтральнай раённай бальніцы з дыягназам "агульнае пераахаладжэнне арганізма".
На возеры Чорным пад лёд сышоў 46-гадовы пінчук. Яго шпіталізавалі з такім самым дыягназам. На шчасце, абышлося без ахвяраў.