На станцыі метро “Інстытут культуры” памёр пасажыр
05.03.2017 12:31
—
Разное
Фота: minsk-metro.net
На станцыі мінскага метро “Інстытут культуры” памёр пасажыр, паведамляецца ў Твітэры сталічнай падземкі.
Паводле БЕЛТА, здарэнне адбылося сёння, 5 сакавіка прыкладна ў 9.46. Супрацоўнікі метрапалітэна выклікалі хуткую і медыкі пачалі аказваць пасажыру дапамогу ў 10.00. Аднак уратаваць яго не змаглі і вымушаныя былі канстатаваць смерць.
Памерлы — мужчына 1950 года нараджэння. Меркаваны дыягназ — раптоўнае спыненне сэрца.