Затрыманая ўдзельніца “Маршу недармаедаў” абвясціла галадоўку

Источник материала:  
04.03.2017 16:56 — Разное
Затрыманая ўдзельніца “Маршу недармаедаў” абвясціла галадоўку
Фота: Радыё Свабода

Затрыманая ўдзельніца “Маршу недармаедаў” у Брэсце прадпрымальніца Наталля Папкова абвясціла галадоўку. 3 сакавіка жанчыну затрымаў участковы міліцыянт, але яна была дастаўленая не ў пастарунак, а ў псіхдыспансер, адкуль яе забралі ў стацыянар.

Як паведаміла Радыё Свабода Вольга Котава, сястра затрыманай, Наталля некалі ў падлеткавым узросце ляжала ў псіхіятрычнай лякарні, а міліцыянт, які праводзіў затрыманне, меў дакумент ад пракурора, паводле якога жанчыну трэба было спачатку даставіць у медустанову. Так яна і трапіла ў лякарню.

Котава мяркуе, што ўлады палічылі патрэбным нейтралізаваць яе сястру напярэдадні чарговых пратэстаў. Да заявы Наталлі пра галадоўку яна ставіцца сур’ёзна і мяркуе, што яе сястра не той чалавек, які “проста так гаворыць”.

У панядзелак Наталля Папкова павінна будзе прайсці камісію ў псіхіятрычнай лякарні, таму на выходных застанецца ў стацыянары.

У пятніцу ў Брэсце таксама затрымалі яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў, Андрэя Шарэнду — ён знаходзіцца ў пастарунку і застанецца там, прынамсі, да панядзелка.

←Постное меню в Минске: от фокаччо за 2 рубля до лосося на огне за 27 рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика