П’яны кіроўца вылецеў з дарогі каля РНПЦ “Маці і дзіця”
04.03.2017 13:23
—
Разное
Фота: ДАІ / БЕЛТА
У Мінску п’яны кіроўца трапіў у ДТЗ каля РНПЦ “Маці і дзіця”. Здарэнне адбылося каля 8.00. Мужчына 1975 года нараджэння ехаў на аўтамабілі Пежо па вуліцы Арлоўскай з боку праспекта Пераможцаў ў кірунку Нававіленскай. Ён не справіўся з кіраваннем і вылецеў з праезнай часткі на газон.
Інспектары ДАІ візуальна вызначылі, што мужчына нецвярозы. Пазней медагляд выявіў у яго 2,74 праміле алкаголю.
Падчас здарэння ніхто не пацярпеў, перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы.