Жанчыне-кіроўцы стала кепска падчас руху, мікраўтобус сутыкнуўся з дрэвам
02.03.2017 19:29
—
Разное
Фота: gaibrest.by
Жанчыне-кіроўцы стала кепска падчас руху, у выніку чаго мікраўтобус "Мерседэс Бенц" з'ехаў у левы кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Здарэнне адбылося раніцай у чацвер у Брэсцкім раёне на аўтадарозе "Клейнікі — Неплі". 43-гадовую пацярпелую шпіталізавалі. Мікрааўтобус атрымаў пашкоджанні.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, жанчына не мела права на кіраванне аўтамабілем. Па-першае, у яе яшчэ ў 2015 годзе скончыўся тэрмін дзеяння пасведчання кіроўцы, а па-другое, яна не магла кіраваць аўтамабілем па медыцынскіх паказчыках. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.