Відэа: у Маскве абрынуўся тунэль, які будаваўся на Калужскай шашы
02.03.2017 15:07
—
Разное
Фота: ria.ru
У Маскве абрынуўся тунэль, які будаваўся на Калужскай шашы. Адзін чалавек загінуў, трое атрымалі лёгкія траўмы, яшчэ двое могуць знаходзіцца пад заваламі, інфармуе РІА "Новости". Адзначаецца, што плошча завалаў з канструкцый з вадкага бетону можа скласці 40 квадратных метраў. На месцы працуюць ратавальнікі, тэхніка, прыцягнутыя кінолагі з сабакамі.
Мяркуецца, што абвал мог адбыцца з-за парушэння правілаў правядзення будаўнічых працаў.