З Беларусі дэпартавалі расіяніна, якога падазраюць у экстрэмізме
Фота: ria.ru
З Беларусі дэпартавалі расіяніна, якога падазраюць у экстрэмізме. 26-гадовага мужчыну яшчэ 14 лютага беларускія памежнікі затрымалі пры спробе нелегальна перайсці ва Украіну. Затрыманы — ураджэнец Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, раней ён быў неаднаразова асуджаны ў Расіі за шэраг злачынстваў. Высветлілася, што затрыманы можа мець дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці на расійскай тэрыторыі. У Беларусі парушальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне памежнага рэжыму і замах на наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Штраф склаў 345 рублёў. Яму на 5 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь.
Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі, перадача расіяніна супрацоўнікам ФСБ адбылася 1 сакавіка на ўчастку беларуска-расійскай мяжы.