Сёння ў Мінску са студэнцкага інтэрната эвакуявалі 200 чалавек
01.03.2017 20:12
—
Разное
Фота: twitter.com/112by
У Мінску са студэнцкага інтэрната Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў эвакуявалі 200 чалавек. Здарэнне адбылося ў сераду, 1 сакавіка, каля 18-й гадзіны па вуліцы Сурганава, 14. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко, на першым паверсе 5-павярховага будынка адбылося ўзгаранне, з'явілася моцнае задымленне. Пацярпелых не было.
Высветлілася, што ў пральні на плошчы 4 квадратных метраў гарэла рыззё.
У Twitter мінскіх ратавальнікаў адзначаецца, што ў бягучым годзе на гэты адрас ратавальнікі выязджалі ўжо чацвёрты раз.