У першы дзень вясны ў Беларусі прагназуюцца дажджы

Источник материала:  
28.02.2017 20:30 — Разное
У першы дзень вясны ў Беларусі прагназуюцца дажджы
Фота: БЕЛТА

1 сакавіка на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы. Надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і зранку чакаецца слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы, днём з пераходам на заходні 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 2 да 7 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца +6...+11, у паўднёвых раёнах слупок тэрмометра падымецца да 13 градусаў вышэй за нуль.

←В Беларуси увеличилось число семей, которые оказались за чертой бедности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика