З'явіліся здымкі з бальніцы ў Салігорску, якую эвакуявалі з-за пажару
28.02.2017 11:55
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
З'явіліся здымкі з бальніцы спелеалячэння ў Салігорску, якую эвакуявалі з-за пажару. Іх апублікавала прэс-служба МНС. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 27 лютага. Загарэўся адзін з пакояў на другім паверсе трохпавярховага будынка. Агонь патушылі самі медработнікі. Паколькі на паверсе было задымленне, людзей з будынка эвакуявалі (54 чалавекі). Пацярпелых няма.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стаў пакінуты без нагляду уключаны кіпяцільнік.