У Мінску два аўтамабілі пераехалі чалавека, які ляжаў на “зебры”
25.02.2017 13:58
—
Разное
Фота з архіву
У Мінску два аўтамабілі пераехалі пешахода, які ляжаў на дарозе. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Фрунзенскага раёна, здарэнне адбылося прыкладна ў 1.30 на праспекце Пушкіна.
Малады чалавек 1994 года нараджэння, жыхар Маскоўскай вобласці Расіі, ляжаў на “зебры”. Першым на яго наехаў аўтамабіль “Рэно”, а затым — “Фольксваген”. Пацярпелы сканаў на месцы ад атрыманых траўмаў.