Пяць кантралёраў з Бабруйска падазраюць у атрыманні хабараў

Источник материала:  
24.02.2017 21:29 — Разное
Пяць кантралёраў з Бабруйска падазраюць у атрыманні хабараў
Ілюстрацыйны здымак. Фота: БЕЛТА

Пяць кантралёраў з Бабруйска, работнікаў "Магілёўаблаўтатрансу", падазраюць у атрыманні хабараў. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "атрыманне хабару групай асобаў" (ч. 2 арт. 430 КК).

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, кантралёры дзейнічалі ўзгоднена на чале з кіраўніком аддзела. Адбывалася гэта з 2014-га да лютага 2017 года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, у тым ліку па месцы іх працы ў будынку Бабруйскага аўтавакзала. Хабары браліся з кіроўцаў за адзнакі ў справаздачах аб праверках выканання правілаў перавозкі пасажыраў, багажу і г. д. Насамрэч праверкі не праводзіліся. За кожны рэйс атрымлівалася ад 2,5 да 5 рублёў (сума залежыла ад працягласці маршрута).

Расследаванне працягваецца. Следчыя дапытваюць сведкаў і пацярпелых, прайшлі ператрусы. На маёмасць падазраваных наклалі арышт. Яны, дарэчы, могуць апынуцца пад вартай.

←В Беларуси объявлена Республиканская олимпиада по менеджменту 2017 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика