У Віцебску вандалы разграмілі падземны пераход (фота)
24.02.2017 17:38
—
Разное
![У Віцебску вандалы разграмілі падземны пераход (фота)](http://www.21.by/pub/news/2017/02/1487949992790034.jpg)
Фота: news.vitebsk.cc
У Віцебску на скрыжаванні вуліц Церашковай, Броўкі і Маскоўскага праспекта вандалы разграмілі падземны пераход. Як інфармуе сайт news.vitebsk.cc, нядаўна ён быў адрамантаваны. І вось цяпер невядомыя разбілі каля 40 абліцавальных керамічных плітак (яны былі замацаваныя на металічным каркасе). Паколькі відэакамераў у пераходзе няма, знайсці вандалаў будзе складана.